Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2017, 19:55

"Аэрафлот" адмяніў 27 чэрвеня дзённы рэйс з Масквы ў Мінск

26 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Авіякампанія "Аэрафлот - расійскія авіялініі" 27 чэрвеня адмяніла рэйс SU1842 вылетам у 16.10 з Масквы ў Мінск. Такая інфармацыя змешчана на анлайн-табло аэрапорта Шарамецева, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведна 27 чэрвеня не будзе выконвацца зваротны рэйс SU1843 у 18.30 з беларускай сталіцы ў Маскву.

Як паведамлялася раней, 26 чэрвеня "Аэрафлот" адмяніў вячэрні рэйс SU1834 у Мінск вылетам з Масквы ў 22.00. Акрамя таго, 27 чэрвеня не будзе выконвацца ранішні рэйс SU1835, які павінен быў адправіцца з беларускай сталіцы ў Шарамецева ў 6.10.

Аб прычынах змяненняў у раскладзе не паведамляецца, на сайце перавозчыка інфармацыя таксама адсутнічае. У цэлым за чэрвень "Аэрафлот" ужо адмяніў больш за дзесяць рэйсаў на лініі Масква-Мінск-Масква.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі