Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2016, 16:14

Адзіны геаграфічны атлас Беларусі з'явіцца ў 2016 годзе

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны геаграфічны атлас Беларусі з'явіцца ў 2016 годзе, паведаміў сёння старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў на калегіі камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2016 годзе мы завершым работу над стварэннем адзінага геаграфічнага атласа, які будзе карысны і цікавы як выкладчыкам і студэнтам, так любому чалавеку, які цікавіцца картаграфіяй. Рыхтуецца да выдання апошні, чацвёрты том Вялікага гістарычнага атласа Беларусі", - адзначыў Андрэй Гаеў.

У сферы геадэзічнай дзейнасці старшыня Дзяржкаммаёмасці лічыць неабходным у першую чаргу вырашаць пытанні, што датычацца дзяржаўных тапаграфічных карт. "Іх абнаўленне трэба паскорыць. Ужо створаны праграмны комплекс, які даў магчымасць аўтаматызаваць працэс па іх стварэнні на 50 працэнтаў", - дадаў Андрэй Гаеў.

Для абнаўлення тапаграфічных карт і стварэння дзяржаўных навігацыйных карт выкарыстоўваюцца касмічныя здымкі зямной паверхні, атрыманыя з аб'яднанай арбітальнай групоўкі, якая складаецца з Беларускага касмічнага апарата і расійскага спадарожніка "Канопус-В". Здымкі прадастаўляюцца па оптыка-валаконнай сувязі нацыянальным аператарам беларускай касмічнай сістэмы.

Да гэтага часу выраблены дзяржаўныя навігацыйныя карты маштабу 1:10 000 Мінска, абласных цэнтраў, а таксама Бабруйска, Барысава, Жодзіна і Мазыра. Гатовы карты маштабу 1:100 000 транспартных калідораў міжнароднага і рэспубліканскага значэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі