Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2018, 19:16

Адзін з выхадаў станцыі метро "Няміга" ў Мінску закрыюць на рамонт

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з выхадаў станцыі метро "Няміга" ў Мінску 19 верасня закрыецца на рамонт, паведамілі БЕЛТА ў метрапалітэне.

Работы будуць праводзіцца да 1 кастрычніка на запрашальнай пляцоўцы ў напрамку Сабора ў бок вул. Зыбіцкай.

"Пасажыры ў гэты час могуць скарыстацца выхадам у бок пуцеправода вул. Леніна - пр. Пераможцаў", - адзначылі ў сталічнай падземцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі