Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2018, 14:09

Адкрыта гарачая лінія для блізкіх пацярпелых у ДТЗ з беларускім мікрааўтобусам ва Украіне

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі Украіны па Мікалаеўскай вобласці адкрыла гарачую лінію для блізкіх пацярпелых у аварыі з беларускім мікрааўтобусам Адэса-Гомель каля пасёлка Крывое Возера. Аб гэтым гаворыцца на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Следчыя ўстанавілі, што ўсе загінулыя і пацярпелыя ў ДТЗ - беларусы. Грамадзяне могуць тэлефанаваць па нумары +38 (0512) 53-11-13, каб даведацца, ці ёсць іх блізкія ў гэтых спісах.

Як паведамлялася, аварыя здарылася 20 ліпеня а 5-й гадзіне раніцы на 289-м км аўтадарогі Кіеў-Адэса. Мікрааўтобус Volkswagen, паводле папярэдняй інфармацыі, які належыць нерэгулярнаму гомельскаму перавозчыку, сутыкнуўся з грузавіком. Велікагруз стаяў з правага боку праезнай часткі з-за няспраўнасці.

У выніку ДТЗ вадзіцель і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса загінулі на месцы, яшчэ 12 чалавек трапілі ў бальніцу. Трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Па факце аварыі ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.286 КК Украіны (парушэнне правіл бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту асобамі, кіруючымі транспартнымі сродкамі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі