Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 красавіка 2018, 18:16

Адключэнне цяпла ў жылфондзе, гасцініцах, навучальных установах Мінска пачнецца 9 красавіка

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ацяпляльны сезон для жылфонду, інтэрнатаў, гасцініц, вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў сталіцы завяршаецца 9 красавіка. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкам прыняў сёння, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама - начальнік аддзела энергетыкі Дзмітрый Плашкоў.

"Сярэднясутачная тэмпература паветра, якая ўсталявалася, дала магчымасць прыняць такое рашэнне. І хоць мы далей прадоўжым маніторыць надвор'е, сур'ёзных замаразкаў не чакаем. Тым не менш, пакуль сістэмы будуць заставацца запоўненымі да пачатку сезонных работ, каб у выпадку замаразкаў можна было прыняць нейкія меры", - адзначыў Дзмітрый Плашкоў.

Следам за жылфондам і іншымі ўказанымі аб'ектамі з 10 красавіка пахаладнеюць батарэі ў медыцынскіх і сацыяльных установах, школах і дзіцячых садах, яслях, бібліятэках, музеях і дзяржархівах.

Як паведамлялася, ацяпленне грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў і арганізацый сталіцы пачалі адключаць 5 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі