Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2016, 16:36

Абітурыенты на ЦТ у 2016 годзе паказалі высокую якасць ведаў - Качанава

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абітурыенты на ЦТ у 2016 годзе паказалі высокую якасць ведаў. Аб гэтым сёння заявіла журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо сёння хацелася б адзначыць, што вельмі нядрэнна прайшло цэнтралізаванае тэсціраванне. Арганізавана ўсё было даволі паспяхова, а дзеці паказалі ў гэтым годзе больш высокую якасць ведаў: 330 тэстаў былі напісаны на 100 балаў, тры абітурыенты атрымалі вышэйшыя балы па ўсіх трох тэстах, 15 абітурыентаў атрымалі па 100 балаў па двух тэстах. А ў цэлым веды даволі нядрэнныя", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Больш высокі ўзровень ведаў, паводле яе слоў, паказваюць абітурыенты, якія скончылі профільныя класы, ліцэі і гімназіі. "Сёння не толькі ліцэі і гімназіі, але і профільныя класы даюць магчымасць атрымаць дастаткова высокі ўзровень ведаў, не звяртаючыся да паслуг рэпетытарства", - адзначыла намеснік прэм'ер-міністра.

Паводле папярэдніх даных, у беларускія ВНУ ўжо залічана 55,5 тыс. абітурыентаў, у тым ліку на бюджэт 27,2 тыс. чалавек, на ўмовах аплаты - 28,3 тыс.

На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў ВНУ прынята больш як 2,2 тыс. абітурыентаў. Прычым у асноўным на сельскагаспадарчыя і медыцынскія спецыяльнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі