Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2016, 09:35

Абаронныя ведамствы Беларусі і Азербайджана падпісалі план супрацоўніцтва на 2017 год

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронныя ведамствы Азербайджана і Беларусі падпісалі план супрацоўніцтва на 2017 год. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Міністэрства абароны Азербайджана, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент быў падпісаны ў час сустрэчы міністраў абароны Закіра Гасанава і Андрэя Раўкова ў час візіту апошняга ў Баку.

Адзначыўшы важнасць візіту беларускага калегі ў суправаджэнні дэлегацыі для ўдзелу ў ІІ Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы абароннай прамысловасці ADEX 2016, Закір Гасанаў выказаў думку, што гэта стане новым імпульсам для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.

Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў у сваю чаргу звярнуў увагу, што сувязі паміж краінамі заснаваны на моцных дружалюбных адносінах. Паводле яго слоў, Беларусь з'яўляецца важным партнёрам Азербайджана. Кіраўнік ведамства падкрэсліў значнасць такіх сустрэч з пункту гледжання пашырэння сувязей, а таксама супрацоўніцтва ў ваеннай, ваенна-тэхнічнай галінах і ў сферы ваеннай адукацыі.

Потым бакі абмеркавалі цяперашні стан супрацоўніцтва і перспектывы развіцця сувязей па шэрагу напрамкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі