Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2017, 14:26

ААН адзначае актыўную пазіцыю Беларусі ў пытаннях дасягнення гендарнай роўнасці

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААН адзначае актыўную пазіцыю Беларусі ў пытаннях дасягнення гендарнай роўнасці. Аб гэтым 19 ліпеня ішла размова на сустрэчы намесніка старшыні Савета Рэспублікі нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР) Мар'яны Шчоткінай з памочнікам генеральнага сакратара ААН намеснікам выканаўчага дырэктара структуры ААН па пытаннях гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцей жанчын "ААН - Жанчыны" Лакшмі Пуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Мар'яна Шчоткіна праінфармавала памочніка генеральнага сакратара ААН аб нацыянальным дакладзе, які Беларусь прадставіла на міністэрскім сегменце Палітычнага форуму высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці аб выкананні МУР, у які ўвайшоў блок пытанняў па гендарнай роўнасці.

"У сваю чаргу Лакшмі Пуры высока ацаніла намаганні Беларусі па дасягненні гендарнай роўнасці і адзначыла актыўную пазіцыю нашай краіны ў ААН у гэтым пытанні", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Нацыянальны каардынатар расказала таксама аб намаганнях Беларусі па забеспячэнні гендарнай роўнасці і адзначыла, што адзін з прыярытэтаў беларускага ўрада - забеспячэнне працоўнай занятасці жанчын як адной з галоўных умоў іх эканамічнага дабрабыту і незалежнасці.

Акрамя таго, на сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні ролі жанчын у дасягненні МУР і пашырэння іх правоў і магчымасцей.

Віцэ-спікер Савета Рэспублікі 19 ліпеня сустрэлася таксама з адміністратарам Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Ахімам Штайнерам. Мар'яна Шчоткіна выказала ўдзячнасць ПРААН за сумесныя праекты ў галіне эканомікі і экалогіі, эфектыўнага кіравання і падтрымкі груп насельніцтва, а таксама за садзейнічанне, аказанае Беларусі ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Кіраўнік беларускай дэлегацыі выказала надзею на тое, што ПРААН і ў далейшым захавае сваю цэнтральную ролю ў сістэме развіцця ААН і будзе адыгрываць лідзіруючую ролю ў дзейнасці органаў сістэмы развіцця ААН па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У ходзе сустрэчы Мар'яна Шчоткіна адзначыла высокі прафесіяналізм і ініцыятыўнасць краінавай каманды ААН у Беларусі, якую ўзначальвае рэзідэнт-каардынатар ААН-ПРААН Санака Самарасінха і выказала ўдзячнасць за ініцыятыву праекта па тэхнічнай дапамозе ва ўмацаванні патэнцыялу нацыянальнага каардынатара і ўключэнне парламента Беларусі ў работу па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Як паведамлялася, намеснік старшыні Савета Рэспублікі нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна 18 ліпеня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прыняла ўдзел у агульнай дыскусіі міністэрскага сегмента палітычнага форуму высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці. Яна азнаёміла ўдзельнікаў форуму з захадамі, зробленымі краінай для ажыццяўлення новага парадку дня ў галіне развіцця. У час свайго візіту ў Нью-Ёрк Мар'яна Шчоткіна таксама правяла сустрэчу з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед, кіраўніком дэлегацыі Азербайджана намеснікам прэм'ер-міністра гэтай краіны Алі Ахмедавым. Акрамя таго, нацыянальны каардынатар дала інтэрв'ю Радыё ААН. У ім яна заявіла, што выкананне Парадку дня 2030 і дасягненне Мэт устойлівага развіцця - гэта глабальная задача, якая можа быць выканана толькі пры добрай канструктыўнай кааперацыі, інтэграцыі і супрацоўніцтве абсалютна ўсіх дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі