Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Пытанне харчовай бяспекі вырашана з апорай на новыя айчынныя тэхналогіі - Лукашэнка

Прэзідэнт 13.12.2017 | 12:19

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі праблема харчовай бяспекі вырашана з апорай на новыя, пераважна айчынныя навуковыя тэхналогіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сталі не толькі самадастатковай у гэтых адносінах, але і экспартна арыентаванай краінай (доля экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў аб'ёме экспарту тавараў у 2016 годзе склала 17,7 працэнта), - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - За 10 гадоў вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 30 працэнтаў. Гэта дасягнута дзякуючы істотнаму абнаўленню матэрыяльна-тэхнічнай базы, пераходу на сучасныя тэхналогіі вытворчасці і прымяненню найноўшых навукова-тэхнічных распрацовак".

Паводле ацэнкі Прэзідэнта, радуюць вынікі работы беларускіх вучоных-медыкаў і фармацэўтаў. Толькі ў 2016 годзе ўкаранёны ў практыку больш за 250 новых медыцынскіх тэхналогій у такіх важных галінах, як кардыялогія, траўматалогія, анкалогія, ахова мацярынства і дзяцінства. Беларусь знаходзіцца ў ліку сусветных лідараў у галіне транспланталогіі.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што рэалізуемыя ў айчыннай ахове здароўя навуковыя падыходы, несумненна, уплываюць на дэмаграфічную бяспеку дзяржавы. Пачынаючы з 2007 года зніжаецца дзіцячая смяротнасць і павышаецца працягласць жыцця беларусаў.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што да гэтага часу доля айчынных лекавых сродкаў на рынку краіны ў вартасным выражэнні дасягнула больш як 56 працэнтаў, а ўдзельная вага экспарту лякарстваў у агульным аб'ёме вытворчасці - 27 працэнтаў, некалькі гадоў таму было менш за 20 працэнтаў уласных лякарстваў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).