Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: у Беларусі трэба наладзіць вытворчасць электрамабіляў

Прэзідэнт 24.11.2017 | 16:52

24 лістапада, Гомельская вобласць /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Беларусі трэба наладзіць вытворчасць электрамабіляў. Аб гэтым заявіў журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба іх (электрамабілі. - Заўвага БЕЛТА) вырабляць. Я разлічваю на кітайцаў, што яны на Geely паралельна разам з намі змогуць стварыць электрамабіль. І спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук ужо сур'ёзна працуюць над гэтым аўтамабілем", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што самая вялікая складанасць - стварыць батарэю, зараду якой хапіла б на 500-600 км пры скорасці 100 км/гадз. "І мы гэта зробім - з кітайцамі або самі. Але хацелася б з Кітаем", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што аўтамабільная тэхніка - гэта яго хобі. "Я ўжо на якіх толькі трактарах, аўтамабілях, грузавіках ні ездзіў. Нават на ГАЗ-51 і трактары МТЗ-50 - гэта мой першы вопыт быў у калгасе. Брат старэйшы працаваў, я паспрабаваў арганічнае ўгнаенне ўносіць, гэта няпростая аперацыя была, з гэтага я пачынаў. Але электрамабіль - гэта не толькі хобі. Я хачу, каб у Беларусі быў свой электрамабіль", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён канстатаваў, што электрамабілі - гэта трэнд, які ўзнік нядаўна. "Сёння краіны паставілі перад сабой канкрэтныя задачы. Германія, Вялікабрытанія, якія перамяшчаліся на аўтамабілях з рухавікамі ўнутранага згарання, зразумелі, што ад гэтага (электрамабіляў) нікуды не дзецца, гэта чысты аўтамабіль, гэта будучае. І яны - хто да 2025, хто да 2030 года - цалкам пераходзяць на электрамабілі. Мы адкрылі новую вытворчасць, і трэба паралельна рабіць электрамабіль", - лічыць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што тэсціраваў электракар Tesla. "На ім можна з любой скорасцю ехаць. Сумленна прызнаюся: праехаў 280 км/гадз і спалохаўся, што ён можа ўзляцець. Самалёт узлятае і садзіцца з такой скорасцю. Вельмі добры аўтамабіль", - адзначыў ён.

У пазітыўным ключы Аляксандр Лукашэнка выказаўся і аб першай беларускай легкавой машыне, вырабленай на заводзе "БелДжы". "Добры аўтамабіль. Не таму, што я Прэзідэнт і гэта наш аўтамабіль. Аўтамабіль дастойны. Я вельмі прыдзірлівы да такіх рэчаў. Галоўнае - свой, на месцы яго можна адрамантаваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, у час наведвання завода "БелДжы" кіраўнікі кітайскіх кампаній падарылі Аляксандру Лукашэнку электрамабіль Geely. Сёння Прэзідэнт расказаў, што плануе яго пратэсціраваць у бліжэйшыя выхадныя дні. "Думаю, што гэта будзе добры аўтамабіль для масавага спажывання, калі яго крыху ўдасканаліць. Будзем імкнуцца стварыць свой электрамабіль, тым больш у нас будзе запас электрычнасці дастатковы, калі ўвядзём атамную станцыю", - сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.