21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленне кіраўніка дзяржавы прайшло ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
На мерапрыемства былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.-0-
Лукашэнка назваў прыярытэтным стварэнне ў Беларусі "эканомікі заўтрашняга дня"
"Прыярытэт - стварэнне трывалай, канкурэнтаздольнай эканомікі. Эканомікі заўтрашняга дня. Менавіта яна з'яўляецца асновай нашага суверэнітэту", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: бягучы год набывае асаблівую значнасць у выкананні задач пяцігодкі
Прэзідэнт адзначыў, што арыенцірам для пераадолення праблем і вываду краіны на новы ўзровень развіцця служаць рашэнні пятага Усебеларускага народнага сходу.
Патрабаванні да ўсіх галін улады будуць толькі ўзмацняцца - Лукашэнка
Лукашэнка: чалавечы капітал у Беларусі - самая высокая каштоўнасць
"Чалавечы капітал з'яўляецца для нас самай высокай каштоўнасцю. Паколькі гэта інвестыцыі ў будучыню. Здаровая, адукаваная нацыя з багатай культурай - аснова паспяховай дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі: мы абавязаны забяспечыць зялёную вуліцу для інвестараў
"Не ўладальнік капіталу павінен хадзіць па кабінетах, каб укласці ў Беларусь свае грошы, а мы абавязаны забяспечыць яму зялёную вуліцу ў краіне. Усе пытанні павінны вырашацца аператыўна!" - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт: патрэбна новая канцэпцыя дэкрэта нумар 3 - прымусіць кожнага працаваць
Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць зрабіць вывады па сітуацыі па дэкрэце нумар 3. "Патрэбна новая канцэпцыя - прымусіць кожнага працаваць", - заявіў ён.
Лукашэнка: ашуканства ў пытанні дасягнення сярэдняй зарплаты Br1000 недапушчальна
"Ашуканства ў гэтай справе недапушчальна. Нават не думайце без уліку прадукцыйнасці працы выдаць па Br1000. Яны павінны быць зароблены", - падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўнікоў.
Лукашэнка аб падыходах у рабоце ўлады: мы павінны ўмець слухаць і чуць людзей
Такі падыход павінен быць уласцівы ўсім галінам улады, перакананы Прэзідэнт. "Людзей трэба слухаць і рабіць высновы, і дзейнічаць, дапамагаючы ім. Іншага не трэба. Гэта задача любой улады, любога дзяржаўнага служачага", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: суверэнітэт і бяспека Беларусі - гэта святое
"Стабільнасць, бяспека нашай дзяржавы, незалежнасць і суверэнітэт - гэта святое. І калі нехта на гэта замахнецца, мы прыменім усю моц нашай дзяржавы. Мы не паглядзім на тое, як нас потым ацэняць", - сказаў Прэзідэнт.
Адносіны Беларусі з Расіяй традыцыйна маюць асаблівы стратэгічны характар - Лукашэнка
"Дасягнуты ўзровень узаемаразумення паміж дзвюма краінамі, даверныя асабістыя адносіны паміж прэзідэнтамі даюць магчымасць нам адкрыта абмяркоўваць усе важныя праблемы, знаходзіць кампраміс", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: Мінск гатовы стаць месцам дыялогу па аналагу Хельсінкскага працэсу
"Яшчэ раз хачу пацвердзіць: калі ў гэтым будзе неабходнасць, і свет у гэтым зацікаўлены, Мінск гатовы ў любы момант стаць месцам для дыялогу, накіраванага на асэнсаванне новых правіл светаўладкавання", - заявіў кіраўнік дзяржавы.