Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 11:19

Лукашэнка назваў прыярытэтным стварэнне ў Беларусі "эканомікі заўтрашняга дня"

21 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прыярытэтнай задачай з'яўляецца стварэнне ў Беларусі трывалай і канкурэнтаздольнай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыярытэт - стварэнне трывалай, канкурэнтаздольнай эканомікі. Эканомікі заўтрашняга дня. Менавіта яна з'яўляецца асновай нашага суверэнітэту. У сувязі з гэтым наперадзе каласальная работа. Але рабіць яе мы будзем ужо не з нуля. За чвэрць стагоддзя незалежнасці вырашаны многія няпростыя праблемы. Патэнцыял, які мы маем, дазваляе краіне дэманстраваць жыццеўстойлівасць нават у самыя неспрыяльныя перыяды. Гэта паказаў і папярэдні год", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Гледзячы на пакуты іншых народаў, крывавыя міжусобіцы і разруху, мы яшчэ больш цэнім парадак і згоду, якія ўдаецца захоўваць на нашай зямлі. Мы не далі ўцягнуць сябе ў канфлікты. Захавалі добрыя адносіны з усімі суседзямі. І я як кіраўнік дзяржавы з усёй адказнасцю заяўляю: будзе зроблена ўсё, каб ніхто і ніколі не змог падтачыць фундамент нашага дзяржаўнага будынка - свабоду і незалежнасць Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Аднак гэта магчыма толькі пры адной умове: калі кожны з нас будзе ўносіць пасільную лепту ў агульную справу. Галоўнае цяпер - кансалідацыя ўсёй нацыі дзеля агульнай мэты - пабудовы моцнай і бяспечнай дзяржавы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі