5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Кавальчука Сяргея Міхайлавіча - міністрам спорту і турызму;
Марыніча Леаніда Адамавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан;
Кобеца Юрыя Віктаравіча - намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Альшэўскага Вадзіма Іванавіча - намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама;
Атліванава Віктара Адамавіча - старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама;
Сілівончыка Паўла Аляксандравіча - старшынёй Нараўлянскага райвыканкама;
Гваздзя Сяргея Аляксандравіча - старшынёй Калінкавіцкага райвыканкама;
Альшэўскага Дзяніса Аляксандравіча - старшынёй Зэльвенскага райвыканкама;
Хоміча Генадзя Баляслававіча - старшынёй Слонімскага райвыканкама;
Крупко Івана Іванавіча - старшынёй Мінскага райвыканкама;
Салаўя Генадзя Міхайлавіча - старшынёй Нясвіжскага райвыканкама;
Ломскага Аляксандра Зіноўевіча - старшынёй Клецкага райвыканкама;
Козела Анатоля Станіслававіча - старшынёй Крупскага райвыканкама;
Пархамовіча Руслана Віктаравіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Чачухі Сцяпана Уладзіміравіча - старшынёй Глускага райвыканкама;
Гатоўчыка Дзмітрыя Уладзіміравіча - старшынёй Дрыбінскага райвыканкама;
Молчана Андрэя Леанідавіча - дырэктарам Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму;
Барысенкі Алега Леанідавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Гомельтранснафта Дружба";
Карачэўскага Уладзіміра Міхайлавіча - генеральным дырэктарам РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм";
Кавальчука Аляксандра Аляксандравіча - членам Мінскага аблвыканкама;
Шчарбачэні Ігара Уладзіміравіча - членам Магілёўскага аблвыканкама.-0-