Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2017, 13:49

Лукашэнка расказаў аб затрыманні за хабар намесніка міністра па НС

21 сакавіка, Магілёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бягун затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння ў час сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Бягун падазраецца ў атрыманні хабару ад бізнесмена за ўвод у строй аб'екта з парушэннем патрабаванняў проціпажарнай бяспекі.

"Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністраў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Атрымае восем гадоў мінімум. Дапрацаваўся да генеральскай пасады, каб у турме правесці час".

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў такіх выпадках чыноўнікі не самі прымаюць аб'екты з парушэннямі, а даручаюць гэта сваім падначаленым. "Так загнівае грамадства, гніллю пакрываецца, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Намеснік міністра, вялікі чалавек. Што табе трэба, працуй. Чаго табе не хапае?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі