Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2016, 12:22

Лукашэнка: падзенне тавараабароту ў ЕАЭС негатыўна ўплывае на імідж інтэграцыйнага аб'яднання

6 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Падзенне тавараабароту ў ЕАЭС негатыўна ўплывае на імідж інтэграцыйнага аб'яднання. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Іркуцкай вобласці Сяргеем Леўчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце рухацца ў напрамку, які быў зададзены хаця б у 2015 годзе, каб тавараабарот узрастаў не толькі паміж нашай рэспублікай і Іркуцкай вобласцю, але і паміж Беларуссю і Расіяй, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Мы самі сябе крытыкуем, а цяпер і за мяжой пачалі гаварыць, што гэта за Еўразійскі эканамічны саюз, калі падае тавараабарот. Мы і самі разумеем, што гэта ненармальна, але цяпер нас крытыкаваць пачынаюць іншыя і ставяць пад сумненне нашы інтэграцыйныя аб'яднанні".

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь гатова нарошчваць тавараабарот з Расіяй і Іркуцкай вобласцю ў прыватнасці. "Скажыце - мы будзем рабіць усё, што трэба для вашай вобласці. Мы канкурэнтаздольныя і, самае галоўнае, канкурэнтныя з любымі вашымі прадпрыемствамі ў Расіі па цэнах. У нас кампаніі кіруемыя. Яны, зразумела, на страту не працуюць і бачаць свой прыбытак, але ёсць іншыя паказчыкі ў адрозненне ад прыватніка, які, на жаль, бачыць толькі прыбытак - усё астатняе яго мала цікавіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі