Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2018, 09:05

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і IV Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэты форум па праву лічыцца адной з найбольш яркіх падзей у жыцці Беларусі. За чвэрць стагоддзя ён набыў шырокую вядомасць і за межамі нашай краіны", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што духоўна-маральнае развіццё грамадства з'яўляецца важнейшай задачай беларускай дзяржавы, і немалаважную ролю ў гэтым, безумоўна, адыгрывае кніга. "Цяжка пераацаніць яе значэнне ў захаванні культурнай спадчыны пакаленняў, фарміраванні асобы і выхаванні патрыятызму, адукацыі і руху да прагрэсу", - адзначыў Прэзідэнт.

Выключна важна, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, каб сумленнае і пранікнёнае слова пісьменніка заклікала да міру, узаемаразумення і гуманізму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі