Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2018, 13:37

Лукашэнка нагадвае аб строгай адказнасці за парушэнні ў забеспячэнні бяспекі ў масавых месцах

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі закрануў тэму забеспячэння бяспекі ў масавых месцах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да нядаўняга выпадку ў Салігорску, калі з-за ўзгарання ў падвале бальніцы эвакуіравалі 299 чалавек. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, хуткая рэакцыя на ЧП звязана ў тым ліку з нядаўняй трагедыяй у ГЦ "Зімняя вішня" ў Кемераве. "Кемерава нас узварушыла, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Трыста чалавек эвакуіравалі за імгненне".

Пры гэтым Прэзідэнт нагадаў аб строгай адказнасці за парушэнні ў забеспячэнні бяспекі ў масавых месцах. Ён запатрабаваў разабрацца ў прычынах здарэння ў Салігорскай бальніцы.

Як паведамлялася, на шостым паверсе корпуса бальніцы праводзіўся касметычны рамонт памяшканняў. На момант здарэння былі часткова дэманціраваны элементы вентыляцыі. Загаранне смецця (папера, рыззё, пыл) адбылося ў падвале і было аператыўна ліквідавана ратавальнікамі. Прычына ЧП высвятляецца, хутчэй за ўсё, нехта курыў у памяшканні венткамеры і выкінуў акурак у шахту, на дне якой знаходзілася гаручае будаўнічае смецце. Своечасовае выяўленне ўзгарання, аператыўнае прыбыццё ратавальнікаў і арганізаваная эвакуацыя дазволілі не дапусціць узнікнення пажару.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі