Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лютага 2018, 11:58

Лукашэнка лічыць недастатковымі меры па папярэджанні насілля ў сям'і

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прымаемыя праваахоўнымі органамі меры па папярэджанні і спыненні насілля ў сям'і недастатковыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на агульнае паляпшэнне крымінагеннай сітуацыі ў краіне, зніжэнне колькасці загінулых і пацярпелых ад злачынстваў і правапарушэнняў, назбіралася нямала праблемных пытанняў па забеспячэнні правапарадку і абароне грамадзян.

"Мною не раз акцэнтавалася ўвага на яўна недастатковых мерах па папярэджанні і спыненні бытавой злачыннасці, асабліва насілля ў сям'і. Удумайцеся, амаль трэць забойстваў учыняецца на бытавой глебе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, гэта адзін з галоўных паказчыкаў работы міліцыі. "Калі мы не можам у быце да парадку прыцягнуць дэбашыраў і забойцаў, аб якой міліцыі наогул можна тады весці размову? Ды і аб пракуратуры ў тым ліку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што любы чалавек у краіне павінен адчуваць сябе абсалютна абароненым ад такіх злачынстваў: без гэтага ні аб якім прававым дабрабыце грамадства гаварыць не даводзіцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі