Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка даручыў актывізаваць намаганні на завяршальным этапе асенніх палявых работ

Прэзідэнт 29.09.2017 | 13:11

29 верасня, Клецкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць намаганні на завяршальным этапе асенніх палявых работ. Адпаведныя даручэнні ён даў сёння ў час рабочай паездкі ў Клецкі раён Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба паскарацца і зноў мабілізоўваць людзей. Мы ж не ведаем, якое будзе надвор'е, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Праз два тыдні гэтага напружання ўжо не будзе".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, магчыма, вяскоўцы ў пэўнай ступені самазаспакоіліся пасля завяршэння ўборкі збожжавых культур. Разам з тым у бліжэйшыя дні аграрыям яшчэ трэба будзе выканаць вялікі аб'ём работ, у тым ліку па завяршэнні сяўбы азімых, уборцы агародніны, кукурузы. Асаблівую занепакоенасць беларускі лідар выказаў у сувязі з тэмпамі работ па ўборцы кукурузы на сілас.

Што датычыцца сяўбы азімых, Прэзідэнту далажылі, што адпаведныя работы па краіне будуць у асноўным завершаны да 4 кастрычніка. Аднак яшчэ застаюцца вялікія незасеяныя плошчы ў Віцебскай вобласці. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуў увагу на важнасць захавання агратэхнічных тэрмінаў. "Ці не атрымліваецца, што мы сеем дзеля таго, каб пасеяць - план намецілі, і хоць у снежні, - заўважыў ён. - Як бы там ні было, у Віцебскай вобласці трэба пасеяць на гэтым тыдні".

У Клецкім раёне кіраўнік дзяржавы наведаў сельгаспрадпрыемства ААТ "Кухчыцы", дзе яму далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці гэтага сельгаспрадпрыемства і Клецкага раёна ў цэлым, аб выніках уборкі збожжавых і ходзе асенніх палявых работ, нарыхтоўцы кармоў у рэгіёне і ў Беларусі ў цэлым.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як выконваюцца дадзеныя раней даручэнні па будаўніцтве сянажных траншэй. Кіраўніку дзяржавы далажылі, што адпаведныя работы вядуцца актыўна і ўжо ў 2018 годзе ва ўсіх рэгіёнах краіны заданне будзе выканана. Размова ішла таксама ў цэлым аб забеспячэнні захаванасці ўраджаю агародніны і пладоў. "Трэба зрабіць гэтыя сховішчы капітальна, на ўсё жыццё", - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў бульбасховішча, дзе яму далажылі аб выкананні даручэнняў па забеспячэнні захоўвання бульбы і плодаагародніннай прадукцыі. Там жа ён азнаёміўся з тэхналогіяй закладкі зерня кукурузы ў палімерны рукаў.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на пытанне цэнаўтварэння на сельгаспрадукцыю і падкрэсліў важнасць таго, каб цэны ў розніцы былі адэкватнымі, а пасрэднікі і перакупшчыкі не нажываліся на працы вяскоўцаў.

У ААТ "Кухчыцы" Прэзідэнт таксама азнаёміўся з уборкай цукровых буракоў. Яму далажылі аб рабоце айчынных селекцыянераў і вопыце выкарыстання розных сартоў гэтай культуры. Насенне цукровых буракоў у Беларусь пастаўляецца з Італіі і Сербіі, дзе яго атрымліваюць пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў. Аднак існуючых там участкаў недастаткова для забеспячэння насеннем пад поўную патрэбнасць. Прэзідэнт даручыў абмеркаваць гэта пытанне з партнёрамі і вырашыць яго.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.