Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 15:28

Лукашэнка аб УНС: славянскае веча ў сучасным абліччы

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход - гэта славянскае веча ў яго сучасным абліччы. Такое параўнанне зрабіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтай зале сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства, усіх прафесій і статусаў: кіраўнікі, людзі ў пагонах, працаўнікі вёскі, работнікі прадпрыемстваў і сферы паслуг, прадпрымальнікі, педагогі, урачы, дзеячы навукі і мастацтва, спартсмены - сапраўдныя прадстаўнікі народа. Упэўнены - патрыёты. Славянскае веча ў яго сучасным абліччы, - сказаў Прэзідэнт. - Па-простаму - народны сход, які цяпер стаіць вышэй за ўсе галіны ўлады, меркаванне якога павінен улічваць і кіраўнік дзяржавы".

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што сярод дэлегатаў УНС - дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і парламентарыі.
"Мы не адмовіліся ад савецкіх дэмакратычных традыцый, дапоўніўшы іх сучаснымі, што адпавядаюць духу нашага перыяду, яго гісторыі. І ў гэтым наша сіла. Сіла, якая фарміруе нацыю, умацоўвае нацыянальную дзяржаўнасць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі