Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2018, 16:12

Лукашэнка аб падрыхтоўцы журналістаў: трэба падбіраць людзей, якія пасля вучобы будуць запатрабаваны

10 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Праблема забеспячэння кадрамі сродкаў масавай інфармацыі была закранута ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, журналісты Белтэлерадыёкампаніі расказалі аб трывожнай, на іх думку, тэндэнцыі дэфіцыту журналісцкіх кадраў для тэлебачання, хоць падрыхтоўка гэтых спецыялістаў вядзецца ў краіне.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трэба падбіраць тых людзей, якія пасля вучобы будуць запатрабаваны ў прафесіі.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што прафесія журналіста - асаблівая. І вельмі важна, каб на журфак ішлі менавіта тыя, хто захоплены журналістыкай і пасля вучобы будзе працаваць у СМІ. "Калі адвучыўся, то павінен працаваць па спецыяльнасці", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт паставіў задачу вырашыць праблему забеспячэння кадрамі сродкаў масавай інфармацыі. Ён таксама падтрымаў выказаную тэлежурналістамі ідэю аб папярэдняй рабоце на ўзроўні школ з тымі дзецьмі, якія хочуць звязаць сваё будучае з журналістыкай. Кіраўнік дзяржавы правёў паралель з ІТ-сектарам, дзе таксама сталі ўдзяляць вялікую ўвагу падрыхтоўцы будучых кадраў для сваёй галіны. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым працэсе папярэдняга адбору важна не ўпусціць з поля зроку і таленавітую моладзь з сельскай мясцовасці.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава расказала, што цяпер прыкладна 1200 студэнтаў атрымліваюць прафесію журналіста ў 4 ВНУ. Яна лічыць, што закранутая праблема вельмі важная. Пры гэтым Наталля Качанава звярнула ўвагу, што студэнтаў не заўсёды хочуць браць на практыку. Разам з гэтым яна падкрэсліла, што ў краіне ёсць нямала магчымасцей для творчага развіцця як студэнтаў, так і журналістаў, прывёўшы ў прыклад творчыя конкурсы. Кіраўнік Адміністрацыі запэўніла, што ўзнятым у час сустрэчы пытанням падрыхтоўкі журналістаў будзе ўдзелена належная ўвага.

У сваю чаргу генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч закранула не менш важную тэму забеспячэння кадрамі рэгіянальных СМІ. Яна прывяла прыклад з вопыту работы ў тэлерадыёкампаніі "Магілёў", якую раней узначальвала. Калі ў студэнтаў-практыкантаў пыталіся, хочуць яны атрымаць адзнаку за практыку або чамусьці навучыцца, то большасць з іх адказвалі, што хочуць менавіта навучыцца. "Мне вельмі хацелася б, каб, калі гавораць пра журналістаў, не забывалі і пра рэгіянальныя СМІ. Усюды трэба аднолькава працаваць, у Магілёве, у Брэсце, у Мінску - у нас адны і тыя ж тэхналогіі, адны і тыя ж задачы. Развівацца і творча працаваць трэба ўсюды", - падкрэсліла генеральны дырэктар БЕЛТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі