Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 снежня 2015, 14:32

Каталіцкі касцёл і Папа Рымскі вельмі паважаюць беларускі народ - Клаўдыа Гуджэроці

4 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Каталіцкі касцёл, Папа Рымскі Францыск вельмі паважаюць беларускі народ. Аб гэтым заявіў Апостальскі нунцый Беларусі Клаўдыа Гуджэроці 4 снежня на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча адбылася ў сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі Клаўдыа Гуджэроці ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Клаўдыа Гуджэроці шчыра падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за добрыя словы ў свой адрас і за прадастаўленую магчымасць сустрэчы. "Для мяне вялікі гонар сустракацца з вамі, і гэта не першы раз. Мы гаварылі заўсёды вельмі шчыра. Мы адчуваем, што любім гэты народ. Любоў азначае, што ўсё можна гаварыць і сардэчна разумець адзін аднаго. Важна ўсё рабіць ад сэрца", - сказаў Апостальскі нунцый.

Пры гэтым ён заўважыў: "Мне сумна, я гавару вам гэта шчыра, таму што тут мне было добра жыць і працаваць".

Апостальскі нунцый падкрэсліў, што ён шмат ездзіў па Беларусі, яго шмат запрашалі, і не толькі ў вялікія гарады, але і маленькія населеныя пункты. Ён з цеплынёй успомніў аб сваім наведванні Віцебска і Гродна.

"Асабліва цікава было для мяне, калі я сустракаўся са звычайнымі людзьмі. Спадзяюся, што я змог даць хоць трошачкі цяпла і паказаць, што Каталіцкі касцёл, Папа Рымскі вельмі паважае беларускі народ. І не толькі паважае, але і любіць гэты сціплы, вельмі добры беларускі народ", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Клаўдыа Гуджэроці поспехаў і выказаў меркаванне, што Апостальскі нунцый многае з беларускага вопыту зможа перанесці на новае месца сваёй дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі