Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лістапада 2017, 10:15

Віцэ-канцлер, федэральны міністр замежных спраў Германіі 17 лістапада наведае Беларусь

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з рабочым візітам 17 лістапада наведае Віцэ-канцлер, федэральны міністр замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія Зігмар Габрыэль. Гэта першы з 1995 года двухбаковы візіт Федэральнага міністра замежных спраў Германіі ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час візіту запланавана сустрэча Зігмара Габрыэля з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перспектывы развіцця дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, абмяняюцца думкамі па міжнародным і рэгіянальным парадку дня.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Германіі таксама прыме ўдзел у XV Мінскім форуме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі