Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2016, 15:09

Украіна гатова ісці на кампрамісы ў перагаворах дзеля вызвалення заложнікаў - Герашчанка

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна гатова ісці на кампрамісы ў перагаворах дзеля вызвалення заложнікаў. Аб гэтым заявіла сёння журналістам прадстаўнік Кіева ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне, першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важным блокам мінскіх пагадненняў з'яўляецца гуманітарны. У гэтым блоку мы выступаем за самыя вялікія кампрамісы, гатовы да гэтых самых вялікіх кампрамісаў дзеля дзвюх мэт: вызвалення ўсіх заложнікаў, усіх, хто незаконна ўтрымліваецца, і бесперашкоднага доступу гуманітарных міжнародных місій на ўсю тэрыторыю канфлікту", - сказала Ірына Герашчанка.

Паводле інфармацыі Службы бяспекі Украіны, спіс тых, каго незаконна ўтрымліваюць, складаецца са 116 чалавек - ваенных і цывільных асоб.

"Каб вырваць і дастаць нашых хлопцаў, мы гатовы да кампрамісаў. Якіх? На ўкраінскай тэрыторыі незаконна ніхто не ўтрымліваецца. Мы прававая дзяржава. Безумоўна, тыя, хто парушае ўкраінскае заканадаўства, затрымліваецца па тым ці іншым артыкуле Крымінальнага кодэкса. Але ўлічваючы, што мы абавязаны змагацца за кожнага ўкраінца, у выпадках, дзе законы даюць магчымасць, мы ідзём на тое, каб шукаць прававыя механізмы, як тых ці іншых людзей перадаць, каб вызваліць нашых хлопцаў", - растлумачыла Ірына Герашчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі