Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 чэрвеня 2017, 13:20

У барацьбе з выклікамі і пагрозамі вельмі важна аб'яднаць намаганні - Црнадак

22 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У сучасных умовах вельмі важна аб'яднаць намаганні для барацьбы з існуючымі выклікамі і пагрозамі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Босніі і Герцагавіны Ігор Црнадак сёння ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігор Црнадак падкрэсліў: "Для нас прыемна тое, якое значэнне ваша дзяржава надае гэтай міжрэгіянальнай арганізацыі, гэтай ініцыятыве, якая сабрала нас усіх тут. Мы жывём ва ўсё больш складаным і ўзаемазвязаным свеце, і ўсе краіны, якія знаходзяцца ў адным рэгіёне, адчуваюць тыя ж выклікі, сутыкаюцца са складанымі праблемамі. Свет мяняецца штодзённа і праблемы, з якімі мы сутыкаемся, таксама відазмяняюцца. Ёсць шэраг сфер, у якіх супрацоўніцтва з'яўляецца вельмі важным незалежна ад таго, якія ў нас развіты інстытуты. Мы ўсё роўна маем патрэбу ў супрацоўніцтве з усімі дзяржавамі, якія ўваходзяць у наш рэгіён, што дасць магчымасць сумесна эфектыўна змагацца з рознымі праблемамі". У ліку такіх напрамкаў - барацьба з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, міграцыяй.

Міністр замежных спраў Босніі і Герцагавіны ўпэўнены, што існуе вялікая неабходнасць у тым, каб развіваць і рэалізоўваць рэгіянальныя праграмы і праекты, зрабіць інфраструктуры больш узаемазвязанымі ў рамках дзяржаў і за іх межамі.

Трэба больш поўна выкарыстоўваць патэнцыял экспертных семінараў, канферэнцый, каб дзяліцца лепшымі практыкамі, абменьвацца думкамі па актуальных пытаннях. "Праблемы і пытанні, якія беларускае старшынства ў ЦЕІ выбрала для абмеркавання на сённяшняй канферэнцыі, вельмі важныя, і іх разгляд дасць магчымасць узмацніць наша супрацоўніцтва, створыць магчымасці для адэкватных адказаў на ўсе існуючыя праблемы, з якімі мы з вамі разам сутыкнуліся", - лічыць Ігор Црнадак.

Ён звярнуў увагу на той факт, што рэгіён ЦЕІ ўключае ў сябе краіны, якія ўваходзяць у ЕС, і дзяржавы, якія прыкладаюць намаганні, каб стаць паўнацэннымі членамі ЕС, а таксама дзяржавы, якія ўваходзяць у іншыя інтэграцыйныя аб'яднанні. "Мы як міжнародная арганізацыя робім усё магчымае для таго, каб накіраваць намаганні на забеспячэнне эфектыўнага супрацоўніцтва, узаемазвязанасці інфраструктур і гарманізацыі розных працэдур, а таксама забеспячэнне гандлю паслугамі і ўкараненне ноу-хау у рэгіёне", - сказаў міністр.

ЦЕІ адкрыта для супрацоўніцтва з краінамі з іншых рэгіёнаў, частак свету, міжнароднымі арганізацыямі.

Ігор Црнадак павіншаваў Беларусь з паспяховым старшынствам у ЦЕІ, якое перайшло да яе ад Босніі і Герцагавіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі