Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 студзеня 2018, 14:40

ЦВК Беларусі плануе ўдзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у РФ

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі ЦВК Беларусі плануюць удзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, паведаміла ў інтэрв'ю БЕЛТА старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына.

"Калі будзе запрашэнне, паедзем. Папярэдне яно ўжо атрымана - спадарыня Памфілава (старшыня ЦВК РФ Эла Памфілава. - Заўвага БЕЛТА), віншуючы мяне з Новым годам, паведаміла, што адпаведнае запрашэнне будзе накіравана ў бліжэйшы час. У прынцыпе, паеду не я, трэба накіроўваць навічкоў, таму плануецца, што ў Маскву будуць накіраваны сакратар Цэнтральнай камісіі разам з членам камісіі", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Яна таксама расказала, што адзін з грамадзян Рэспублікі Беларусь, які пастаянна спрабуе ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях, асабліва прэзідэнцкіх, накіраваў Эле Памфілавай па электроннай пошце пісьмо, дзе папрасіў зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты РФ на падставе таго, што ён грамадзянін Саюзнай дзяржавы. "Мне гэты грамадзянін накіраваў копію свайго электроннага пісьма", - праінфармавала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Чарговыя выбары на вышэйшую дзяржаўную пасаду пройдуць у Расіі 18 сакавіка, выбарчая кампанія афіцыйна стартавала 18 снежня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі