Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 ліпеня 2018, 19:55

Тэмы міграцыі і МУР абмяркоўваюцца на сустрэчы спікераў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Варшаве

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмы міграцыі і дасягнення Мэт устойлівага развіцця абмяркоўваюцца на сустрэчы спікераў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Варшаве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук прымае ўдзел у трэцяй сустрэчы спікераў парламентаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Варшаве. На форум прыбылі старшыні і намеснікі старшынь парламентаў Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Літвы, Македоніі, Мальты, Сербіі, Славеніі, Чэхіі, прадстаўнікі іншых замежных дзяржаў. "Парадак дня мерапрыемства ўключае абмеркаванне тэм, якія маюць рэгіянальнае і глабальнае значэнне: энергетыка, транспарт, Мэты ўстойлівага развіцця, парламенцкая дыпламатыя, міграцыйная палітыка", - праінфармавалі ў прэс-службе. На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся спікеры Сейма і Сената Польшчы Марак Кухцінскі і Станіслаў Карчэўскі.

Баляслаў Пірштук прадставіў даклад аб ролі парламентаў у дасягненні МУР. Ён звярнуў увагу на вялікае значэнне, якое надаецца ў Беларусі гэтаму пытанню. "Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што Беларусь пачала ўжо работу па выкананні Мэт на нацыянальным узроўні, заснавана пасада Нацыянальнага каардынатара, створана і дзейнічае рабочая група Нацыянальнага сходу па іх дасягненні", - расказалі ў прэс-службе.

У Палаце прадстаўнікоў звярнулі ўвагу, што беларускія парламентарыі вядуць шырокую дыскусію на міжнароднай арэне па тэмах, прысвечаных дасягненню Мэт. Так, на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая завяршылася 11 ліпеня ў Берліне, была аднагалосна прынята беларуская рэзалюцыя "Пашырэнне лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ". Дакумент увайшоў у падагульняючую дэкларацыю. Рэзалюцыя прызначана садзейнічаць пашырэнню лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ. "Гэта, у прыватнасці, сугучна Мэце нумар 8 - стымуляванне ўстойлівага эканамічнага росту шляхам дасягнення больш высокіх узроўняў прадукцыйнасці і за кошт тэхналагічных інавацый", - растлумачылі ў прэс-службе.

Баляслаў Пірштук правёў сустрэчы з віцэ-маршалкамі польскага Сейма Рышардам Цярлецкім і Беатай Мазурак, а таксама сустаршынёй польска-беларускай парламенцкай групы Сейма Адамам Андрушкевічам, дзе былі абмеркаваны пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, віцэ-спікер сустрэўся з намеснікам старшыні Нацыянальнага сходу Арменіі, сустаршынёй міжпарламенцкай армяна-беларускай камісіі па супрацоўніцтве Эдуардам Шармазанавым. Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з правядзеннем чарговага пасяджэння камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі