Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 чэрвеня 2017, 12:58

Сумеснае пасяджэнне дзвюх палат беларускага парламента адбудзецца 26 чэрвеня

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі адбудзецца 26 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

З дакладам, прысвечаным развіццю беларускай эканомікі ў сучасных умовах, выступіць першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. Члены ўрада адкажуць на пытанні дэпутатаў і сенатараў.

Акрамя таго, 26 чэрвеня завершыць работу другая сесія Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Дэпутацкі корпус разгледзіць у першым чытанні законапраект аб унясенні дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс, папраўкі ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў", а таксама дапаўненні і змяненні ў некаторыя законы па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Пасля заканчэння пасяджэння з дакладам выступіць спікер Уладзімір Андрэйчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі