Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Час стаць прыкметней
20 кастрычніка 2017 Стужка навiн
Усе навіны

Статус АДКБ неабходна павышаць - Пірштук

Палітыка 13.10.2017 | 14:47
Баляслаў Пірштук
Баляслаў Пірштук

13 кастрычніка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Статус Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) неабходна павышаць. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук па выніках пасяджэння Савета ПА АДКБ, якое адбылося ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў віцэ-спікер, на праведзеным пасяджэнні беларускі бок выступіў з ініцыятывамі, якія датычацца ўзаемадзеяння краін у арганізацыі. "Беларусь, па-першае, прапанавала актывізаваць дзейнасць АДКБ, таму што не ўсе, па сутнасці, яе ўдзельнікі працуюць сінхронна і эфектыўна. Па-другое, мы ўсе адзначаем, што з'явіліся новыя пагрозы, усіх вельмі хвалюе тэма кібербяспекі, гібрыдных войнаў. Гэта патрабуе асаблівай спецыфікі падрыхтоўкі і ўзаемадзеяння. І потым, на жаль, з кожным годам павялічваецца колькасць канфліктаў і кропак, дзе сітуацыя неспакойная, - канстатаваў віцэ-спікер. - У сувязі з гэтым мы ўнеслі даволі шмат прапаноў".

"Ёсць жаданне павысіць статус АДКБ, у тым ліку ўмацаваць яе арганізацыйна і фінансава. Тэма няпростая. Пакуль мы не знайшлі канчатковых рашэнняў. Яны будуць прыняты, напэўна, у пачатку наступнага года", - растлумачыў Баляслаў Пірштук.

Акрамя пасяджэння Савета беларуская парламенцкая дэлегацыя сёння прымае ўдзел у дзясятым пленарным пасяджэнні ПА АДКБ. Удзельнікі пленарнага пасяджэння разглядаюць праекты мадэльных законаў і рэкамендацый арганізацыі. У прыватнасці, размова ідзе аб мадэльных законах "Аб дзяржаўнай тайне", "Аб энергетычнай бяспецы", "Аб гуманітарнай дапамозе", а таксама аб рэкамендацыях па гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях падрыхтоўкі ваенных кадраў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.