Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2016, 19:29

Старшынства ў АДКБ перайшло Беларусі

14 кастрычніка, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы перайшло ад Арменіі да Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян на падагульняючым брыфінгу для прадстаўнікоў СМІ шчыра пажадаў поспехаў кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку і Беларусі ў цэлым у рэалізацыі старшынства і прынятых у ходзе гэтага саміту рашэнняў. Ён адзначыў, што ў тым ліку ў 2017 годзе маюць адбыцца юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 15-годдзю АДКБ. "Гатовы аказаць усямернае садзейнічанне", - сказаў ён.

Як паведамлялася, на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у пашыраным складзе Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што пры ўдзеле спецыялістаў з розных краін прыярытэты беларускага старшынства будуць дадаткова прапрацаваны і даведзены да кіраўнікоў у краінах АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі