Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 студзеня 2017, 16:57

Справаздача SEED-місіі МАГАТЭ ў Беларусі будзе гатова не раней за сакавік 2017 года - МЗС

13 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Справаздача SEED-місіі МАГАТЭ, якая наведае Беларусь 16-20 студзеня, будзе падрыхтавана не раней за сакавік. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прэс-сакратара, у сярэднім працэс падрыхтоўкі справаздачы па выніках работы місіі МАГАТЭ займае ад трох да шасці месяцаў, што абумоўлена працэдурай іх узгаднення ўнутры Агенцтва.

"Але ў гэтым канкрэтным выпадку мы дамовіліся з МАГАТЭ, што бакі прыкладуць намаганні, каб максімальна паскорыць гэты працэс. Гаварыць аб нейкіх канкрэтных тэрмінах на цяперашнім этапе рана, але пакуль мы арыентуемся, самае ранняе, на сакавік", - сказаў Дзмітрый Мірончык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі