Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе ў студзені наведае Беларусь

Палітыка 15.01.2018 | 14:16
Кент Харстэд. Фота з архіва
Кент Харстэд. Фота з архіва

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны прадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе, кіраўнік дэлегацыі парламента Швецыі ў ПА АБСЕ Кент Харстэд у студзені наведае Беларусь, паведаміла ў інтэрв'ю БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Яна адзначыла, што па меры набліжэння ў Беларусі даты мясцовых выбараў еўрапейскія структуры праяўляюць да іх вялікую цікавасць. "Хутка павінен наведаць з візітам Беларусь спецыяльны прадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе, кіраўнік дэлегацыі парламента Швецыі ў ПА АБСЕ Кент Харстэд, на 22 студзеня запланавана наша з ім сустрэча", - расказала Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, яна звярнула ўвагу, што ў сувязі з маючымі адбыцца выбарамі ў мясцовыя Саветы ў Цэнтрвыбаркаме праходзяць сустрэчы з акрэдытаванымі ў краіне дыпламатамі.

У графіку работы Палаты прадстаўнікоў на пачатак 2018 года абазначана, што візіт Кента Харстэда будзе праходзіць з 21 па 24 студзеня.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага. Па выніках вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў на 18 тыс. 111 мандатаў прэтэндуюць 22 тыс. 719 чалавек. Такім чынам, у сярэднім па краіне конкурс складае 1,2 чалавека на месца.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі колькасць асуджаных непаўналетніх зніжаецца 2017 год - асуджана 1 198 чалавек (учынілі злачынства ў стане алкагольнага ап'янення - 251, пад дзеяннем наркотыкаў - 41); 2016 год - 1 341 чалавек (269, 80).