Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 студзеня 2017, 18:42

Саўмін зацвердзіў старшынь міжурадавых камісій па развіцці супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў старшынь і намеснікаў старшынь беларускіх частак камісій, камітэтаў, саветаў, створаных у рамках міжнародных дагавораў урада Беларусі з урадамі замежных дзяржаў, камісій па развіцці супрацоўніцтва з дзяржавамі - ўдзельніцамі СНД. Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 26 ад 13 студзеня 2017 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Так, беларускую частку міжурадавых камісій з Венесуэлай, В'етнамам і Эквадорам узначаліць віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы зацверджаны старшынёй ад Беларусі сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве і сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Старшынёй сумеснай беларуска-балівійскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве будзе кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман, беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў.

Рэспубліканскія органы дзяржкіравання, іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, іншыя дзяржорганы і арганізацыі ўпаўнаважаны на зацвярджэнне старшынямі і намеснікамі старшынь беларускіх частак камісій, камітэтаў, саветаў адпаведных намеснікаў кіраўнікоў і іншых службовых асоб дзяржаўных органаў і арганізацый. Дзяржорганы і арганізацыі своечасова інфармуюць МЗС аб канкрэтнай службовай асобе, зацверджанай старшынёй або намеснікам старшыні беларускай часткі камісіі, камітэта, савета.

Старшыням і намеснікам старшынь прадастаўлена права фарміраваць і зацвярджаць склады названых беларускіх частак камісій, камітэтаў, саветаў. Колькасць складоў гэтых беларускіх частак камісій, камітэтаў, саветаў вызначаецца зыходзячы з узроўню стану супрацоўніцтва з адпаведнай дзяржавай. Старшыні і іх намеснікі могуць фарміраваць рабочыя групы і падкамісіі для вырашэння пытанняў, якія вынікаюць з рэалізацыі міжнародных дагавораў урада Беларусі з урадамі замежных дзяржаў і дзяржаў - удзельніц СНД.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі