Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Развіццё беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва абмеркавана ў час візіту Краўчанкі ў ЗША

Палітыка 12.07.2018 | 10:32
Алег Краўчанка (справа). Фота МЗС
Алег Краўчанка (справа). Фота МЗС

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 9-11 ліпеня зрабіў візіт у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе правёў сустрэчу з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Уэсам Мітчэлам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва і рэгіянальную сітуацыю.

Адбылася сустрэча Алега Краўчанкі з выконваючым абавязкі намесніка памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорганам Эндрусам.

У Германскім фондзе Маршала ЗША была арганізавана канферэнцыя "Змяненні ў ландшафце беларуска-амерыканскіх адносін", дакладчыкамі на якой выступілі Алег Краўчанка і Джорган Эндрус. У аўдыторыі прысутнічалі прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША, вядучых амерыканскіх аналітычных цэнтраў, СМІ і НДА, пасольстваў замежных дзяржаў у ЗША. Прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС Беларусі і Дзярждэпартамента ЗША прадставілі падыходы Мінска і Вашынгтона да беларуска-амерыканскіх адносін і перспектыў іх развіцця, сітуацыі ў міжнародных адносінах у рэгіянальным і глабальным кантэксце, адказалі на шматлікія пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі.

У час візіту адбыліся сустрэчы намесніка міністра са старшым саветнікам Дзярждэпартамента ў Хельсінкскай камісіі ЗША Скотам Роландам, прэзідэнтам Джэймстаўнскага фонду Гленам Ховардам, старшым дырэктарам Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Джозэфа Байдэна Майклам Карпентэрам, выканаўчым віцэ-старшынёй і старшай службовай асобай Нацыянальнай кааліцыі ў падтрымку яўрэйскіх абшчын Еўразіі Маркам Левіным.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).