Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 верасня 2017, 13:10

Пытанні ўстойлівага развіцця з'яўляюцца прыярытэтнымі для Беларусі - Вялічка

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні ўстойлівага развіцця з'яўляюцца прыярытэтнымі для Беларусі. На гэта звярнула ўвагу часовы павераны ў справах Беларусі пры ААН Ірына Вялічка, якая прыняла ўдзел у нефармальным пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН аб ходзе рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Яна адзначыла паслядоўную работу па азнаямленні насельніцтва краіны з новым парадкам дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця. Часовы павераны расказала аб практычных кроках, што робяцца ў Беларусі для рэалізацыі Парадку-2030, уключаючы стварэнне па рашэнні Прэзідэнта пасады нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Пад кіраўніцтвам нацыянальнага каардынатара сфарміраваны нацыянальны Савет па ўстойлівым развіцці ў якасці платформы для міжсектаральнага абмену і абмеркавання прагрэсу выканання Мэт устойлівага развіцця.

Ірына Вялічка звярнула ўвагу на прадстаўленне нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі ў ліпені ў час палітычнага форуму высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці добраахвотнага нацыянальнага агляду краіны аб ажыццяўленні Парадку-2030. Як абазначыла беларускі дыпламат, стварэнне партнёрства паміж нацыянальнымі каардынатарамі і іншымі механізмамі па выкананні Мэт дасць магчымасць пашыраць шматбаковыя ініцыятывы для сумеснага пошуку аптымальных шляхоў устойлівага росту і скаардынаванага процідзеяння глабальным выклікам і пагрозам. У сувязі з гэтым Ірына Вялічка прапанавала стварыць спецыяльную базу даных ААН аб дзеючых у краінах - членах ААН механізмах па выкананні Мэт устойлівага развіцця. Яна таксама заклікала да пашырэння практыкі рэалізацыі сумесна з ААН праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі па ўмацаванні патэнцыялу дзяржаў у дасягненні гэтых Мэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі