6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сярэдзіне снежня Беларусь наведае дэлегацыя Малайзіі на чале са спікерам парламента Пандзікарам Амінам Муліа. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Візіт будзе садзейнічаць развіццю міжпарламенцкіх кантактаў з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама дапаможа паглыбіць супрацоўніцтва ў АСЕАН, сказаў віцэ-спікер.
Баляслаў Пірштук адзначыў, што рынкі краін Паўднёва-Усходняй Азіі растуць і таму ўяўляюць для Беларусі нямалы інтарэс.-0-