Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 мая 2016, 09:08

Парламентарыі Беларусі і Грузіі будуць абменьвацца вопытам заканадаўчай дзейнасці

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі 26 мая сустрэнецца са старшынёй парламента Грузіі Давідам Усупашвілі і парламенцкай групай дружбы "Грузія - Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Візіт віцэ-спікера ў Тбілісі прадугледжвае далейшае паглыбленне міжпарламенцкіх кантактаў, абмен вопытам заканадаўчай дзейнасці, вырашэнне пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Акрамя таго, Віктар Гумінскі прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 25-й гадавіне незалежнасці Грузіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі