Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2016, 14:29

Парашэнка мае намер у хуткім часе назначыць пасла Украіны ў Беларусі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка мае намер у бліжэйшы час назначыць пасла ў Беларусі. Аб гэтым заявіла сёння журналістам прадстаўнік Кіева ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне, першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час сустрэчы з украінскім дыпламатычным корпусам 24 жніўня Прэзідэнт Украіны сказаў, што ў бліжэйшы час будзе назначаны і пасол Украіны ў Беларусі", - адзначыла Ірына Герашчанка.

У Кіеве сёння адкрываюць жылы комплекс пасольства Беларусі. Гэту падзею першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады назвала сімвалічнай. "Мы вітаем актывізацыю нашага двухбаковага дыялогу", - падкрэсліла яна.

Таксама Ірына Герашчанка заявіла, што Украіна ўважліва сочыць за выбарчай кампаніяй у Беларусі і чакае яе вынікаў. "Мы лічым, што пасля выбрання новага складу беларускага парламента неабходна актывізаваць міжпарламенцкі дыялог, тым больш, што міжпарламенцкая камісія па супрацоўніцтве паміж Вярхоўнай радай Украіны і Нацыянальным сходам Беларусі апошнія некалькі гадоў не збіраліся. Гэта няправільна", - лічыць першы віцэ-спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі