Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 мая 2016, 09:03

МЗС Беларусі і Расіі адзначаюць важнасць скаардынаваных дзеянняў па праблемах Блізкага Усходу

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Расіі адзначаюць важнасць скаардынаваных дзеянняў па праблемах Блізкага Усходу на міжнародных пляцоўках. Аб гэтым 24 мая ішла размова ў Маскве на беларуска-расійскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў па праблематыцы Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У цэнтры ўвагі бакоў таксама была тэматыка "Ісламскай дзяржавы", развіцця сітуацыі ў Лівіі і іншых дзяржавах рэгіёна.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначальваў начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС Ігар Ляшчэня, расійскую - дырэктар дэпартамента Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі МЗС Расіі Сяргей Вяршынін.

Адбылася сустрэча Ігара Ляшчэні са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Расіі па Блізкім Усходзе і краінах Афрыкі, намеснікам міністра замежных спраў Міхаілам Багданавым. Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях развіцця сітуацыі на Блізкім Усходзе. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзгадненню падыходаў па ўрэгуляванні сітуацыі ў Сірыі.

У час рабочай паездкі ў Маскву Ігар Ляшчэня правёў шэраг двухбаковых сустрэч з пасламі Алжыра, Егіпта, Зімбабвэ, Іарданіі, Танзаніі, Уганды і ПАР, акрэдытаванымі ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Абмяркоўваліся актывізацыя двухбаковага палітычнага дыялогу, пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё прававой базы двухбаковых адносін, рэалізацыя сумесных праектаў, рэгіянальнае супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі