Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Модзі: Індыя мае намер развіваць і дыверсіфікаваць эканамічныя сувязі з Беларуссю

Палітыка 12.09.2017 | 15:30
Нарэндра Модзі
Нарэндра Модзі

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Індыя мае намер развіваць і дыверсіфікаваць эканамічныя сувязі з Беларуссю. Аб гэтым па выніках афіцыйных перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмеркавалі шырокае кола пытанняў і паглядзелі на будучыню. Нашы абмеркаванні адбыліся ў атмасферы цеплыні. Мы абмяняліся меркаваннямі па двухбаковых пытаннях і падзеях у рэгіёне і свеце, разгледзелі архітэктуру нашага партнёрства, абмяркоўвалі новыя ідэі і ініцыятывы для яго далейшага пашырэння. Мы прынялі рашэнне развіваць узаемадзеянне ва ўсіх сферах нашага супрацоўніцтва", - сказаў прэм'ер-міністр.

"Мы будзем працаваць, каб развіваць і дыверсіфікаваць нашы эканамічныя сувязі, будзем засяроджвацца на тым, каб будаваць іх на аснове ўзаемадапаўняльнасці", - падкрэсліў Нарэндра Модзі.

Паводле яго слоў, кампаніі Беларусі і Індыі павінны развіваць свае адносіны і выходзіць за рамкі звычайных экспартна-імпартных аперацый у бок развіцця кааперацыі і выбудоўвання больш глыбокага ўзаемадзеяння. "Існуюць вялікія магчымасці для бізнесу і інвестыцый у такіх сферах, як фармацэўтыка, нафта і газ, цяжкая прамысловасць", - сказаў індыйскі лідар.

Ён адзначыў, што ў мінулым годзе бакі стварылі некалькі сумесных прадпрыемстваў у галіне фармацэўтыкі і прадаўжаюць развіваць гэты напрамак супрацоўніцтва. Існуюць таксама магчымасці для партнёрства ў такіх сферах, як вытворчасць шын, аграпрамысловага абсталявання і абсталявання для горназдабываючай прамысловасці, цяжкага абсталявання для будаўніцтва.

"Мы таксама абмеркавалі, і ў нас ёсць зрухі ў пытанні выкарыстання крэдытнай лініі ў памеры $100 млн, якая была прапанавана Індыяй у 2015 годзе для рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі", - сказаў Нарэндра Модзі.

Індыя мае сувязі з Беларуссю і ў фармаце ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку ЕАЭС, а таксама ў рамках развіцця праекта міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач-Поўдзень".

Нарэндра Модзі акцэнтаваў увагу і на сферы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, інавацый і новых тэхналогій, дзе ў Беларусі набыты значны вопыт па шэрагу напрамкаў. Разглядаецца магчымасць стварэння цэнтра дэманстрацыі тэхналогій у Індыі, дзе будуць прадстаўлены і беларускія напрацоўкі.

Яшчэ адзін бок - партнёрства паміж Індыяй і Беларуссю ў галіне развіцця навыкаў, прафадукацыі. Беларусь з'яўляецца актыўнай удзельніцай індыйскай праграмы тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.