Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 сакавіка 2018, 17:46

Міністр абароны Кітая 5-8 красавіка наведае Беларусь

29 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр абароны, член Дзяржсавета КНР Вэй Фэнхэ 5-8 красавіка наведае Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Кітая ў Мінску.

Як плануецца, у Мінску адбудзецца сустрэча высокага замежнага госця з кіраўніцтвам абароннага ведамства Беларусі, а таксама запланаваны шэраг іншых сустрэч. У дыпламатычнай місіі адзначылі, што Вэй Фэнхэ напярэдадні пабывае з візітам у Расіі.

Гэта будуць першыя замежныя візіты міністра абароны Кітая пасля яго нядаўняга назначэння на гэту пасаду. Новы склад урада быў зацверджаны ў Кітаі 19 сакавіка. Дэпутаты першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (вышэйшы заканадаўчы орган краіны) 13-га склікання ў ходзе галасавання зацвердзілі новы склад урада Кітая, назначыўшы новых віцэ-прэм'ераў і членаў Дзяржсавета, а таксама падтрымаўшы прапанаваныя прэм'ерам Лі Кэцянам кандыдатуры кіраўнікоў міністэрстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі