Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 кастрычніка 2017, 14:34

Малдове пашанцавала мець брацкія адносіны з Беларуссю - Сарачан

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малдове пашанцавала мець брацкія адносіны з Беларуссю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар Сарачан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам ёсць чаму павучыцца ў Беларусі. У вас вельмі цікавы вопыт развіцця сельскай гаспадаркі, машынабудавання. Таму Малдове пашанцавала, што ў нас такія брацкія адносіны", - сказаў Віктар Сарачан.

Дыпламат адзначыў, што пабываў ужо ў многіх рэгіёнах Беларусі і працаваць у краіне яму камфортна. "Тут добрыя людзі, у нас адна мова - мы адзін аднаго разумеем, у нас даўнія традыцыйныя сувязі паміж краінамі, паколькі мы жылі шмат гадоў у адной сям'і. Таму я не толькі спадзяюся, але і ўпэўнены, што нашы адносіны будуць яшчэ лепшымі", - заявіў пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі