Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лістапада 2017, 18:25

Макей: краіны Еўрасаюза бачаць у Беларусі адкрытага і надзейнага партнёра

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўрапейскага саюза бачаць у Беларусі адкрытага і надзейнага партнёра. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння журналістам па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам-Віярэлам Мелешкану, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У новых палітычных рэаліях нашы калегі з краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку з Румыніі, бачаць у Беларусі адкрытага і надзейнага партнёра і гатовы да сумеснага пошуку новых форм супрацоўніцтва", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, сталі адчувальнымі зрухі ва ўзаемадзеянні па лініі Мінск-Брусель. "Мы ўдзячны румынскаму боку, кіраўніцтву Румыніі за тую прагматычную пазіцыю, якую яна заняла ў ходзе абмеркавання пытанняў, звязаных з узаемаадносінамі паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", - адзначыў міністр.

У сваю чаргу Тэадор-Віярэл Мелешкану заявіў, што яго краіна падтрымлівала і будзе падтрымліваць развіццё супрацоўніцтва Беларусі з ЕС. "Мы вітаем адкрытасць у гэтых адносінах", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі