Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 кастрычніка 2017, 10:10

Мадура прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У аэрапорце Нікаласа Мадуру сустракаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Як паведамлялася, 5 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці пройдуць афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Венесуэлы і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Лідары дзвюх краін сустрэнуцца ў фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць шырокі комплекс пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю двухбаковых праектаў, функцыянаванне сумесных зборачных вытворчасцей, развіццё ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сферах. Асобная ўвага будзе ўдзелена міжнароднаму парадку дня.

Плануецца, што ў гэты ж дзень Нікалас Мадура прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі