Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 ліпеня 2017, 12:04

Лебедзеў разлічвае, што Украіна адновіць паўнацэнны ўдзел у СНД

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў разлічвае, што Украіна з часам адновіць паўнацэнны ўдзел у Садружнасці. Аб гэтым ён паведаміў сёння журналістам перад пачаткам пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Украіна дэ-юрэ застаецца ў складзе СНД, яе прадстаўнікі прысутнічаюць на асобных пасяджэннях, што праходзяць у рамках СНД. Але, на жаль, актыўнасць Украіны рэзка знізілася", - заўважыў Сяргей Лебедзеў.

Ён выказаў надзею, што краіна з часам адновіць свой паўнацэнны ўдзел у інтэграцыйным аб'яднанні, таму што "гэта адпавядае інтарэсам і ўсёй Садружнасці, і самой Украіны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі