Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 верасня 2017, 14:38

Краўчанка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС і "Усходняга партнёрства" ў Таліне

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - членаў Еўрапейскага саюза і дзяржаў ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", якая адбудзецца 8 верасня ў Таліне. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы будуць абмеркаваны актуальныя пытанні падрыхтоўкі да саміту "Усходняга партнёрства" 24 лістапада ў Бруселі (Бельгія), а таксама тэматыка практычнага ўзаемадзеяння Еўрасаюза з краінамі - партнёрамі "Усходняга партнёрства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі