Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 жніўня 2017, 19:31

Кантактная група па Украіне дамовілася аб "школьным перамір'і" з 25 жніўня

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантактная група па Украіне ўзгадніла "школьнае перамір'е" з 25 жніўня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трохбаковая кантактная група пры ўдзеле прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у святле падтрымкі лідараў "нармандскай чацвёркі", якія правялі перагаворы 22 жніўня, пацвярджае сваю поўную прыхільнасць да бестэрміновага спынення агню ў сувязі з пачаткам навучальнага года з 00.00 25 жніўня. Бакі абавязваюцца прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння ўстойлівага рэжыму спынення агню. У мэтах маніторынгу бакі таксама абавязваюцца забяспечыць надзейны і бяспечны доступ СММ АБСЕ, у адпаведнасці з яе мандатам, па ўсёй тэрыторыі Украіны", - праінфармаваў Марцін Сайдзік. Спецпрадстаўнік дадаў, што рабочая група па бяспецы абмеркавала дэталі рэалізацыі гэтага рашэння.

Ён таксама адзначыў, што асабіста горача вітае падтрымку лідараў "нармандскай чацвёркі". "Гэта сапраўды якасна новы момант - тое, што мы ўчора атрымалі падтрымку ад лідараў "нармандскага фармату" да прыняцця нашага рашэння. Такога яшчэ не было", - падкрэсліў спецпрадстаўнік АБСЕ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі