Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кабякоў і Мядзведзеў абмеркавалі па тэлефоне пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва

Палітыка 14.09.2017 | 14:04
Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў. Фота з архіва
Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў. Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым адбылася сёння па ініцыятыве беларускага боку. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч.

У час тэлефоннай размовы абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж краінамі як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.

Таксама Андрэй Кабякоў павіншаваў свайго расійскага калегу з днём нараджэння. Кіраўнік беларускага ўрада выказаў упэўненасць у тым, што веды, багаты вопыт і прафесійны падыход да справы Дзмітрыя Мядзведзева будуць і ў далейшым служыць інтарэсам дружалюбнага народа Расіі, а таксама садзейнічаць умацаванню адносін стратэгічнага партнёрства паміж краінамі. Акрамя таго, прэм'ер-міністр выказаў гатоўнасць да далейшага канструктыўнага ўзаемадзеяння ў мэтах рэалізацыі перспектыўных сумесных праектаў і павышэння эканамічнага патэнцыялу дзвюх краін.

У час размовы Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся аб правядзенні ў лістападзе-снежні 2017 года ў Гомелі чарговага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Канкрэтная дата яго правядзення будзе ўзгоднена ў рабочым парадку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.