Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 кастрычніка 2016, 15:42

Фіёна Гіб гатова зрабіць усё магчымае для вяртання ў Беларусь Брытанскага савета

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб гатова зрабіць усё магчымае для вяртання ў Беларусь прадстаўніцтва Брытанскага савета. Аб гэтым дыпламат паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фіёна Гіб нагадала, што, на жаль, цяпер у Беларусі няма прадстаўніцтва Брытанскага савета. Пасол звярнула ўвагу, што хацела б зрабіць усё магчымае, каб яно зноў з'явілася ў Мінску.

Брытанскі савет быў створаны ў 1935 годзе і сёння працуе амаль у 130 краінах свету. Арганізацыя прызначана развіваць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, культуры і мастацтва паміж Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі.

Да 2000 года Брытанскі савет меў прадстаўніцтва і ў Беларусі. Яно было закрыта з-за структурных змяненняў у арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі