Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 студзеня 2018, 17:34

Еўракамісар Хан: ЕС і Беларусь значна пашырылі сваё супрацоўніцтва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз і Беларусь значна пашырылі сваё супрацоўніцтва. Аб гэтым напярэдадні свайго візіту ў Мінск заявіў Еўрапейскі камісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

"З часу майго апошняга візіту ў 2015 годзе адносіны паміж ЕС і Беларуссю развіліся, і мы значна пашырылі сваё супрацоўніцтва. Супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, было актывізавана. ЕС павялічыў падтрымку мер па развіцці рэгіёнаў і прыватнага сектара, падтрымку грамадзянскай супольнасці, а таксама дапамогу ў сферы энергаэфектыўнасці, - сказаў Еўракамісар. - Намаганні ЕС і далей будуць канцэнтравацца на актывізацыі ўзаемадзеяння з усімі сегментамі беларускага грамадства. Мой візіт будзе сканцэнтраваны на адносінах паміж ЕС і Беларуссю, правах чалавека, а таксама рэгіянальным супрацоўніцтве і сумесна дасягнутым прагрэсе ў рэалізацыі дакумента "20 канкрэтных задач да 2020 года", якія прызначаны забяспечыць канкрэтныя паляпшэнні ў паўсядзённым жыцці беларускіх грамадзян".

Як паведамлялася, Ёханес Хан 30 студзеня наведае з візітам Беларусь. У час візіту плануюцца яго сустрэчы на розных узроўнях, у тым ліку з кіраўніцтвам урада і Міністэрства замежных спраў Беларусі, у час якіх будуць абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемаадносін Беларусі і ЕС. Размова пойдзе аб перспектывах развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеянні ў сферы міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Акрамя таго, будзе абмяркоўвацца ўмацаванне палітычнага дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, трэба будзе абмеркаваць і іншыя аспекты ўзаемаадносін, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Паводле інфармацыі прадстаўніцтва ЕС, бакі таксама абмяркуюць канкрэтныя задачы, узгодненыя на саміце "Усходняга партнёрства", і паглыбленне адносін паміж ЕС і Беларуссю. Гэта будзе адлюстравана ў новых Прыярытэтах партнёрства паміж ЕС і Беларуссю, якія будуць вызначаць далейшае супрацоўніцтва ў бліжэйшыя гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі